Пачынаючы шчэ за часоў Вялікага Князя Войшалка (з 1258-1259 рокаў) татары не аднойчы нападалі на землі нашае дзяржавы, чынячы шмат шкоды. А таму, калі ў другое палове XIV старочча ліцьвіны адносна змаглі ўтаймаваць паходы крыжакоў, то ўся моц Вялікалітоўкае зброі была накіравана на барацьбу з паўднёвым ворагам – мангола-татарскаю ардою. Выправа Літвы супраць татарскіх ордаў пачала ся ў 1362 року пад кіраўніцтвам Вялікага Князя Альгерда. Сабраўшы сілы, ліцьвіны рушылі на поўдзень: на Кіеў, а адтуль – на Падольле. Войскі варагуючых бакоў стрэлі ся ля ракі Сінія Вада. Ліцьвіны не далі магчымасьці татарам ударыць па сваім войску з флянгаў. Гэта адчыніла магчымасьці ліцьвінам ў наступнае атацы самім ўдарыць цяжкаю коніццаю па цэнтру й з флянгаў татрскіх ордаў, якія ня вытрымалі й пачалі ўцякаць: бітва скончыла ся поўным разгромам крымскіх, дунайскіх і падольскіх татраў. У выніку гэтае бліскучае перамогі пад ўладу Вялікалітвы трапілі землі Паўднёвага Буга, басейну Днястра, Кіеўскія, Чарнігаўскія, Северскія, Пераяслаўскія, Валыньскія й Падольскія землі, а таксама Смаленскае княства. |