1385 14 жніўня: Крэўская унія |
Ягайла, ажаніўшы ся на Ядвізе, разам са сваймі падданыма-ліцьвінамі мусіў прыняць хрысьціянства. Крэўская унія стала адною зь першых пробаў стварэньня такога кшталту зьвязу спаміж Літвою й Польшчаю. |
- Ягайла. Партрэт XVIII ст. - Шлюб Ягайлы зь Ядвігаю. Гравюра ХІХ ст. - Крэўскі замак. Малюнак Ф. Рушчыца ХІХ ст. |
Пачынаючы з 1381 року ў Літве назірала ся моцная барацьба за ўладу. Наступнік Альгэрда Вялікі Князь Ягайла імкуў ся шляхом падпісаньня дамовы зь якім-кольвек суседнім гаспадарствам умацаваць сваё становішча на Вялікалітоўскім пасадзе. Такая пэрспэктыва зьявіла ся, калі палякі запрапанавалі зацьвердзіць адмысловы акт уніі абедзьвух дзяржаваў і замацаваць яго шлюбам Ягайлы ізь Ядвігаю. Асноўную мэтаю зацьвярджэньня акта абодва бакі бачылі ў умацаваньні абароназдольнасьці сваёх гаспадарстваў. Акт быў падпісаны 14 жніўня 1385 року ў Крэўскім замку. Паводле дамовы Ягайла абвяшчаў ся гаспадром Польскае дзяржавы. |