Вітаўт быў адным з тых, хто варагаваў зь Ягайлам за ўладу ў Вялікам Княстве. У барацьбе супраць свайго стрыечнага брата Ягайлы Вітаўт выбраў за хаўрусьніка Тэўтонскі ордэн. Аднак з 1392 року Вітаўт вырашыў зьмяніць сваім колішнім хаўрусьнікам, якія насэмрач зьяўлялі ся відавочгыма ворагамі Літвы, і пайсьці на замірэньне зь Ягайлам. Такая падзея адбыла ся з падпісаньнем Востраўскага пагадненьня (ля Ліды) спаміж Вітаўтам і каралём Ягайлам пра падзел улады ў Вялікім Княстве Літоўскім, якому гарантавала ся поўная незалежнасьць у зьвязе з Польшчаю. |