Пасьля 1409 року Вялікае Княства Літоўскае й Польскае Каралеўства распачалі сумесныя ваенныя дзеяньня супроць Тэўтонскага ордэну. Апагеям гэтае барацьбы мусіла стаць гэнэральная бітва спаміж варагуючыма бакамі. Гэтая бітва адбыла ся 15 ліпеня 1410 року ля вёскі Грунвальд. Тэўтонцы былі лепей ўзброеныя, а ў іх шэрагах змагалі ся прадстаўнікі большасьці заходнеэўрапескіх краінаў. Хаўруснае ж польска-літоўскае войска мела колькасную перавагу: 25 тысячаў супроць 16 тысячаў тэўтонаў. Вялікае Княства выставіла са свайго боку ў склад агульнае арміі 40 харугваў, Польшча – 51. Акрамя таго ліцьвінаў падтрымліваў невялікі адзьдзел татарў (2-3 тысячы), а палякаў – наёмнікі з Чэхіі, Маравіі й Сылезіі. Бітва скончыла ся поўным разгромам тэўтонцаў, назаўжды пакончыўшы зь веліччу Тэўтонскага ордэну. |