1413 2 кастрычніка: Зацьвярджэньне Гарадзельскае уніі
- Ягайла. Малюнак J. Malinauskajte. 1989
Зь цягам часу Вітаўт Вялікі й Ягайла вырашаюць пераглядзець умовы папярэдніх зьвязаў і зацьвердзіць новае пагадненьне аб уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчаю. Бакі сустрэлі ся ў мястэчке Горадля й 2 кастрычніка 1413 року зацьвердзілі акт дамовы. Чарговы раз была падцьверджана поўная самастойнасьць Вялікалітоўскага гаспадарства й зацьверджаны зьвяз з Польшчаю. Унія азнаймавала колішнія прывілеі каталіцкае шляхце, нададзеныя Ягайлам, дзейсныма. Акрамя таго, паводле уніі 47 польскіх фэадалаў прынялі ў гэрбавае братэрства 47 прадстаўнікоў шляхецкіх радоў Літвы – гэта ўмацавала дыпляматычны, станавы й палітычны хаўрус абодвух краінаў.