1422: Вызваленьне й далучэньне Жамойціі да Вялікага Княства Літоўскага
- Вітаўт Вялікі ў Грунвальдзкае бітве. Фрагмэнт карціны Я. Матэйкі. ХІХ ст.
У розны час XIII – пачатку XV староччаў Жамойцю валодалі то тэотонцы, то зноў вярталі сабе ліцьвіны. Такі стан рэчаў пратрываў аж да 1422 року, калі пасьля чарговых ваенных сутыкненьняў паміж Ордэнам з аднаго боку й Польшчаю зь Літвою з другога было падпісанае Мельнскае замірэньне паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім. Паводле гэтае дамовы Жамойць канчаткова вызваляла ся ад тэўтонаскага панаваньня й уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Разам з тым Вітаўт Вялікі прыняў шчэ шэраг дыпляматычных захадаў дзеля замацаваньня за сабою тытула князя Жамойціі: так, у 1422 року паміж імпэратарам Сьвятарнае Рымскае імпэрыі нямецкае нацыі й Вялікім Князем Літоўскім вяло ся буйное дыпляматычнае ліставаньне, у якім Вітаўт пераканаўча даводзіў імпэратару неаспрэчную прыналежнасьць Жамойціі да Вялікалітоўскае кароны.
Такім чынам, пасьля 1422 року Вялікае Княства Літоўскае аб’ядноўвала большасьць балтыцкіх земляў пад уладаю літоўскага манарха.