Часы панаваньня Казімера Ягелёнчыка (1440-1492) вызначалі ся хуткім разьвіцьцём нутраных грамадзкіх і гаспадарчых дачыненьняў у Вялікім Княстве Літоўскім. Вялікі Князь Правёў шэраг палітычных рэформаў, якія паспрыялі ўладкаваньню справаў спаміж гаспарскай уладай і магнатэрыяй. А заканадаўчая сфэра дзейнасьці манарха ўвогуле заслугоўвае вялікае ўвагі й пашаны. Менавіта пры Казімеру быў створаны Судзебнік, зацьверджаны 29 лютага 1468 року. Судзебнік Казімера – гэта першы ўзор збору законаў Вялікага Княства Літоўскага, кодэксу крымінальнага й справаводчага права. Судзебнік складаў ся з 25 артыкулаў, якія дасканала разглядалі розныя ступені пакараньня за злачынствы. Гэтая першая спроба кадыфікацыі ляжа ў падмурак стварэньня наступных збораў правоў Літвы – І, ІІ і ІІІ Статутаў. |