У 1506 року татары ў колькасьці 12 тысячаў чынілі чарговы напад на землі Вялікага Княства Літоўскага. Хворы й нямоглы Вялікі Князь Аляксандар ня мог узначаліць войска ў барацьбе супраць татараў. А таму на чале сямі тысячаў ліцьвіноў паставілі дворнага маршалка Міхала Глінскага. Бітва паміж сіламі Вялікага Княства Літоўскага й крымскіма татарамі адбыла ся ля места Крычава 5 жніўня. Ліцьвіны атрымалі ў гэтае бойцы бліскучую перамогу. Рэшткі татрскага войска, якія змаглі ўратвацца пасьля бітвы, былі зьнішчаны каля Слуцка, Петрыкава, Капыля. Перамога спыніла напады буйных атрадаў татарў на Вялікае Княства. Хвораму Вялікаму Князю, які ўжэ быў пры сьмерці, пасьпелі перадаць радаснае паведамленьне пра бліскую клецкую перамогу. |