Масква ўжэ здаўна варожа паглядала на землі свае заходняе суседнкі Літвы. А пачынаючы ад канца XV стагодзьдзя гэта выліла ся ў адкрытую агрэсыю супроць Вялікага Княства Літоўскага. Чарговая вайна распачала ся ў 1512 року. У 1514 року 80-тысячная армія маскавітаў захапіла Смаленск. Вялікі Князь Жыгімонт ІІ Стары склікаў паспалітае рушаньне й сабраў войска ў Менку: Айчыну баранілі 35 тысячаў ваяроў. 30 тысяч вояў на чале гэтмана Канстантына Астроскага рушылі на сустрач ворагу. Арміі сустрэлі ся на рацэ Крапіўне, што пад Воршаю. Астроскаму ўдало ся бяз стратаў пераправіцца на другі бераг і сшыхтавацца да бою. Бітва распачала ся ўранку 8 верасьня з атакі маскавітаў. Ліцьвіны мужна адбівалі ўсе напады маскоўцаў аж да поўдня, не даючы пры гэтым ўдарыць ворагу з флянгаў. Але раптам ліцьвіны пачалі хутка адступаць. Маскавіты паддалі ся гэтаму тактычнаму манэўру Астроскага й, расьцягнуўшы свае шыхты, пачалі даганяць “літву”. Але раптам ліцьвіны павярнулі ўбок, і маскоўскія сілы апынулі ся насупраць ліцьвінскіх гарматаў, якія ўшчэнт растралялі расейкую дваранскую конніцу, а Вялікалітоўская конніца давяршыла разгром ворага… |