1588 28 студзеня: Зацьвярджэньне ІІІ Статуту Вялікага Княства Літоўскага
- Жыгімонт ІV Ваза. Гравюра ХVІІ ст.
-
ІІІ Вялікалітоўскі Статут 1588 рока
Новы ІІІ Літоўскі Статут (папярэднія былі зацьверджаныя ў 1529 і 1566 роках) быў замацаваны Вялікім Князем Жыгімонтам IV Вазаю 28 студзеня 1588 рока, дзякуючы намаганьням слыннага літоўскага канцлера Льва Сапэгі. ІІІ Статут, як і яго папярэднікі, стаў падмуркам дзяржаўнае сыстэмы краю, яго своеасабліваю канстытуцыяю. Статут быў вельмі ўдалым прыкладам гаспадарскае кадыфікацыі: ягоная актуальнасьць, як грамадзкага кодэксу ня страціла ся цягам ўсяе гісторыі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага, і дзейнічаў навэт да 1840 року. Статут уяўляў сабою звод законаў, якія стаялі на абароне эканамічнае, палітычнае, праўнае й культурніцкае незалежнасьці Вялікалітвы. Статут забараняў прыхадням, а навэт палякам, займаць якія-кольвек пасады ў нашым гаспадарстве. Дзяржаўнаю моваю была абвешчана  ліцьвінская мова. Статут 1588 року стаў для кожнага ліцьвіна пэўнаю праўнаю канстантаю, на якой мусіць трымацца праўдзівы лад нашага гаспадарства.