1733 12 верасьня: Абраньне на трон Рэчыпаспалітае Станіслава Ляшчынаскага
-  Станіслаў Ляшчынскі. Гравюра Гайна ХVІІІ ст.
-
Аўгуст ІІІ Сас у шляхецкім строі. Партрэт ХVІІІ ст.
-
Каралеўскія рэгаліі (карона, скіпэтар і дзяржава), якімі каранаваў ся Аўгуст ІІІ. ХVІІІ ст.
12 верасьня на Варшаўскім элекцыйным сойме на трон Польшчы й Вялікага Княства Літоўскага быў абраны прадстаўнік старога шляхецкага роду Станіслаў Ляшчынскі. Гэтае абраньне засьведчыла, што бальшыня эліты Рэчыпаспалітае не жадае больш трымацца шкоднае для сувэрэнітэту краіны прарасейскае лініі. Сам Станіслаў ужэ аднойчы займаў трон гаспадарства: у 1704-1709 рокі, дзякуючы падтрымцы швэдаў, якія дамаглі ся ў 1706 року часовага зьвяржэньня Аўгуста ІІ Моцнага. Ляшчынскі адрозьніваў ся вялікаю адукацыяй і розумам. Новы кароль бычыў пэрспэктыву зьнешняе палітыцы ў цесных стасунках з Францыяй і Швэцыяй. Зразумела, што такое абраньне Варшаўскага сойму не магло задаволіць Расею, якая ўводзіць свае войскі й арганізуе новыя выбары. Гэта стала першым прыкладам прамога ўмяшчальніцтва Расеі ў працу сойма ў такое яго важнае функцыі, як выбар манарха. 5 кастрычніка 1733 року Каралём Польскім й Вялікім Князем Літоўскім быў абраны сын Аўгуста ІІ, курфюрст Саксоніі Аўгуст ІІІ (каранаваны 17 студзеня 1734 року), чыё трыцацірочнае кіраваньне стала для Рэчыпаспалітае часам поўнага краху й заняпаду: новы кароль пабыў у Рэчыпаспалітае за ўсё сваё панаваньне усяго толькі ля 2 рокаў, астані час бавячы ў родным Дрэздэне. А Ляшчынскі быў вымушаны пакінуць Айчыну й зьехаць у Францыю, дзе, дарэчы, на ўласныя сродкі заснаваў акадэмію.