СЫМБАЛІ Вялікага Княства Літоўскага |
Першапачатковым сымбалем Вялікалтоўскага гаспадарства, відаць, быў старажытны гэрб Калюмны, які быў пераняты, хутчэй за ўсё, з полацкага гэрбу Трызуб. Менавіта гэты сымбаль мела Вялікакняжацкая дынастыя, пачынаючы ад Гэдыміна (XIV стагодзьдзе). Са словаў Яна Длугаша Калюмны – гэрб, “якім Вітаўт кляйміў сваёх коняў”. Тэж цалкам мажліва, што гаспадарскі гэрб Пагоня зьявіў ся ў прыкладна той жа час з Калюмнамі: у першасных выявах Пагоні на шчыце збройнага рыцара часта сустракаецца выява Калюмнаў. Але самае абгрунтаванае зьяўленьне Пагоні як дзяржаўнага сымбалю Вялікалітвы належыць да 1377-1386 рокаў: менавіта ў гэты пэрыяд выкарыстоўвала ся пячатка Вялікага Князя Ягайлы, на якое й быў зафіксаваны гэрб. |
Сьцяг жа Вялікалітвы зьвязаны з даўняю гэральдычнаю традыцыяю перайманьня коляраў з гэрбу: белы фон – выява вершніка Пагоні, а чырвоны крыж – фон шчыта гэрбу. Вялікалітоўскі штандарт паўстаў у такім выглядзе на пачатак XVI старочча: прынамсі, маецца першая зафіксаваная яго выява – тагачасная карціна невядомага майстра, прысьвечаная Перамозе пад Воршай 1514 рока. Акрамя таго, чырвоны крыж на белым фоне – сьцяг сьв. Юр’я, а значыць сьцяг ваярскі й пераможны… |
Гэрб Вялікалітоўскага гаспадарства "Пагоня" Сьцяг Вялікалітоўскага гаспадарства "Пагоня" на надмагільлі Вялікага Князя Ягайлы. Першая пал. ХV ст. Выява гэрбу "Пагоня" з Стакгольмскага рукапісу. ХV ст. Гэрб "Пагоня" зь першае бачыны ІІІ Літоўскага Статуту. 1588 рок |